Сачыненне пра мiфiчную iстоту, можна пра ДамавIка цi Вадзянiка цI яшчэ пра каго.

Есть ответ
18.12.2022
477

Ответ


В А Д З Я Н І К

       Паводле старадаўніх павер’яў беларусаў вадзянік – уладар вадаёмаў,  жывых істотаў у іх.

       Вадзяніка звычайна ўяўлялі ў выглядзе старога з зялёнай барадой,  доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасцямі і цінай. Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў, на дне азёр, крыніц,  глыбокіх кадлодзежаў. Яму прыпісвалі рух і памутненне вады, пару над ёй,  разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, гібельлюдзей і  жывёл у вадзе.

       У цыкле “У зачарованым царстве” знаходзім адзін верш, прысвечаны воднаму ўладару

(верш   “ Вадзянік ”):

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай

І   гадамі грэюся – сплю на дне ракі.

Твар травой аблутана, быццам павуцінай,

За сыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.

      Над вадой ля берага ціха спіць асока,

      Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,

      Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка,-

      І усё навокала сном адвечным спіць. (14)

       Вадзянік – стары, сівы, згорблены, ляжыць на дне ракі, увесь аблытаны цінай і засыпаны пяскамі. Старасць на дазваляе яму падняцца, агледзіць свае ўладанні і ён прытаіўся на самым днішчы.  Нямоглы, здаецца, ён баіцца ўсякага шуму ці з’явы, што могуць парушыць яго шматгадовы пакой. Ён нікога няздольны пакрыўдзіць.

       Вельмі падобны вобраз вадзяніка малюе М.Багдановіч у вершы  “Асенняй ночай”, што не ўвайшоў у нізку “ У зачарованым царстве”:

…Спакойна мне тут пад вадою:

    Залёг я ля млына на дне;

    Апруся ля кола рукою,-

    Млын казку старую пачне.

        Кругі завіруецца жорнаў,

        Трасецца хадырна сцяна;

        А думы – як колас без зёрнаў,-

        Усё мяне цягне да сна.

Беспамятна колы піхаю;

Хілюся да дна галавой –

І ўжо я драмлю, засыпаю

Пад шум непагоды глухой. (15)

       Вадзяніку ўтульна адпачываць пад вадой ля млына, што ўкалыхвае яго сваёй адвечнай песняй і стары кладзе галаву на мяккае дно і засынае.  У яго няма клопатаў. Ён не здзяйсняе ні дрэнных, ні добрых учынкаў. Адзінае яго справа – спаць пад млынам. 

       Такім чынам, у вершах М.Багдановіча паўстае вобраз старога, нямоглага вадзяніка, няздольнага кіраваць сваім царствам.


Если вы нашли правильное решение, вы можете поблагодарить нас начиная с 10 рублей.
Просто нажмите на кнопку "Подарить".
18.12.2022
Этот сайт использует cookies (Политика Cookies). Вы можете указать условия хранения и доступ к cookies в своем браузере.